Сёння наша мова...

***
Сёння наша мова
Ў забыцці суровым.

Мова ў недаверы.
Толькі на паперы
Лічыцца дзяржаўнай
І знікае плаўна.

Хіба што каровы
На палосцы вузкай
Мукаюць на мове
Нашай беларускай.

Нават і паэты
Забываюць мову:
У радках пра лета
Зімнія ў іх словы.

Дояцца грашыма
Нашыя каровы,
Дык нашто радзіма
І навошта мова?

Гімн на роднай мове
Слухаем штоночы
І нібы на споведзь
Да сумлення крочым.

А пайдзі на споведзь
Да папа якога,
Дык на роднай мове
І грахоў нямнога.

Вось і ўся аповесць
Вам на нашай мове,
Бо сягоння мова
Ў забыцці суровым.

Зачыняюць дзверы
Мове ў недаверы:
Не дай божа, плаўна
Стане тут дзяржаўнай!

Так вось паступова
І знікае мова...

06. 02. 2024 г.


Рецензии