Засцiлае мае сцежкi восень...
Засцілае мае сцежкі восень
Залатымі ручнікамі лістапада.
Залатымі ручнікамі лістапада
На спатканне шчырае запросіць.
На спатканне я бягу шчаслівы
Залатымі ручнікамі лістапада.
Залатымі ручнікамі лістапада
Да цябе спяшаюся імкліва.
Восень мяне шчодра адарыла
Залатымі ручнікамі лістапада.
Залатымі ручнікамі лістапада
Мне тваё каханне азарыла.
Засцілае сцежкі залатымі,
Залатымі ручнікамі лістапада,
Залатымі ручнікамі лістапада,
Залатымі, залатымі тымі...
05. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022600126