У спеу жураулiны...

***
У спеў жураўліны
Не падаюць зоры,
На твары - маршчыны,
На сэрцы - разоры.

Ды толькі ў душы маёй -
Спеў жураўліны,
Калі і ў цябе
Заўважаю маршчыны.

Маршчыны твае -
Майго лёсу разоры.
Сініцай-зарніцай
Ты дорыш мне зоры.

Мой спеў жураўліны -
Сініца-зарніца,
Крыніца натхнення...
І шчасця крыніца.

04. 02. 2024 г.


Рецензии