Мiг - не разменная манета...
Міг - не разменная манета,
Міг немагчыма размяняць.
Ёсць міг жыцця і міг паэта.
Імклівасць мігу не стрымаць.
І будучыні міг не мае.
Ён тое, што вось-вось было.
Ніхто не знае, што чакае,
І помніць тое, што сплыло.
А што сплыло, не паўтарыцца.
Міг не вяртаецца назад.
І толькі часам будзе сніцца
Ў вадзе крынічнай зарапад.
Міг - не разменная манета,
На потым каб адкласці міг.
Цаніце творчы міг, паэты,
Не колькасць выдадзеных кніг.
05. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022508286