Гронкi калiны аблепiць...
Гронкі каліны аблепіць
Лютаўскі мяккі сняжок.
Беллю мне вочы аслепіць,
Чырванню гронак - мой зрок.
Вецер рване, і злятае
Мокры сняжок на зямлю.
Люты, здаецца, не знае,
Як яго моцна люблю.
Ён мяне любіць таксама
Вернай сваёю душой.
Мне ён не здрадзіць ні грана
Нават з калінай зімой.
Гронкі каліны калыша
Лютаўскі ветрык у сне,
Нешта картавіць, і ціша -
Зноў у зімовым акне.
05. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022507959