Пясочны гадзiннiк падоужыць мой шлях...
Пясочны гадзіннік падоўжыць мой шлях,
Бо сыплецца мігамі толькі.
Пясочны гадзіннік... Малюся за нас,
За шчасця хвіліны і долькі.
Пясочны гадзіннік... І часу пясок
Мяне напаўняе сабою.
Пясочны гадзіннік, як стрэл у вісок,
Калі я хоць міг - не з табою...
04. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022507150