Воран вясельны над соснамi крача...
Воран вясельны над соснамі крача.
Люты на гронцы каліны заплача,
Кропля сарвецца, ўпадзе на дарогу.
Воран вясельны над соснамі Богу
Моліцца-крача, сяброўку шукае.
Люты на гронцы каліны заззяе
Кропляй, сарвецца, ўпадзе на дарогу.
Я за вясельнага ворана Богу
Шчыра малюся, стаю на дарозе
Ў нейкай няўлоўнай далёкай трывозе...
04. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022500708