Цiха падкраушыся, выпадзе снег...

***
Ціха падкраўшыся, выпадзе снег,
І дрэвы прачнуцца - у белі.
Я дзякую шчыра табе за начлег
І ночы - за снег гэты белы.

Я дзякую шчыра табе за вясну -
У гэту зімовую сцюжу,
І белі на дрэвах, і нават акну
За сну майго белую ружу.

Ціха падкраўшыся, выпадзе снег
Пяшчотны і ласкавы, нібы твой смех...

04. 02. 2024 г.


Рецензии