Вые вецер за сцяною...

***
Вые вецер за сцяною.
Я начую тут з зімою.
За сцяною вые вецер.
Я адзін з зімой на свеце.

За сцяною вецер вые.
Люты ноччу сосны мые.
Мые ноччу люты сосны
І па лужах ходзіць босы.

Сосны мые люты ноччу.
З лютага я ўжо не збочу.
Я не збочу з гэтай ночы,
І яна з мяне не збочыць.

Буду сведкаю да рання
Ночы лютаўскай спаткання
З ветрам, што ў сцяну грукоча
І са мной сустрэцца хоча.

Я ж начую тут з зімою...
Вецер, сціхні за сцяною!

04. 02. 2024 г.


Рецензии