Пры развiтаннi з калiнай...

***
Пры развітанні з калінай,
Зарой маладой на світанні,
З суседам сваім, ці з сябрамі,
Ці з Боскімі нават дарамі,
Пройдзенай доўгай дарогай
Знойдуцца словы: ці многа,
Ці некалькі знойдзецца слоў.

Пры развітанні з Айчынай
Ведай, што іншай не знойдзеш,
Куды ты ні з'едзеш, ні пойдзеш,
Чужой - не агучыш умоў.
Пры развітанні з Айчынай
Ніякіх не знойдзеш ты слоў.

Таму не спяшайся пакінуць
Бераг любімай Айчыны
У жудасным нават адчаі,
Бо ад сябе - не адчаліш...

02. 02. 2024 г.


Рецензии