Я не помню часу нараджэння...
Я не помню часу нараджэння,
Помню, як хадзіць яшчэ не мог,
Везлі мяне брацікі з натхненнем
У вазку па лужынах дарог.
Везлі у драўляным у вазочку
Самаробным (тата змайстраваў),
Захрасалі ў лужах і ў пясочку,
А Сярожа Федзю падганяў...
Я не помню часу нараджэння,
Толькі добра помню той вазок
І як тата мне сказаў з натхненнем:
"Вось табе й каляска, мой сынок!"
Я не помню часу нараджэння,
Толькі добра помню твой спачын,
Мілы тата. Ты - маё натхненне,
Па табе й сягоння плача сын...
Я не помню часу нараджэння,
Толькі помню дабрату братоў,
Што й цяпер з'яўляецца натхненнем
Да маіх, сівых ужо, гадоў...
02. 02. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124022500589