Вёска
Буду я прыязджаць да хацішча.
Вабяць шчасця палынныя дні
Ды знаёмых мясцін папялішча.
Журавінкі дзяўбе цецярук
На балоце каля такавішча
Быццам кроплі журбы з маіх рук
Там дзе продкаў было станавішча
Ужо не стала былых жыхароў.
Замест вёскі – адно гарадзішча.
Толькі ранішні клёкат буслоў
Ды ў хатах пустых вецер свішча.
Запаволіў я зноў шпаркі рух,
Да крынічкі прыпаў ад знямогі.
Шмат прайшло тут сустрэч і разлук,
У скрыжаваннях надзей і трывогі.
Прамільгнула жыццё як у сне
Стогн званоў каля доўгай дарогі.
Назаўжды на радзіму мяне
Прывязуць заімшэлыя дрогі.
Свидетельство о публикации №124022503543