На расстайных шляхах...

***
На расстайных шляхах,
Дзе зязюлі кукуюць,
Адляціць ціха птах
І яго не пачуюць.

Хай кукуюць табе,
Як і нам кукавалі,
Каб нябачна ў імгле
Твае дні адляталі.

На расстайных шляхах
За цябе і дарогу
Будзе дзякаваць птах
Тым зязюлям і Богу...

04. 02. 2024 г.


Рецензии