Званы
Ледзьве чутна малітва матулі:
«Хай ніколі не будзе вайны,
Не кранаюць сыноў нашых кулі»
Гэты плач паплыве над ракой,
Аж да самага Чорнага мора.
Нарадзіўся у душы непакой,
Каб не зведаць нам горкага гора.
У паданнях сівой даўніны,
Пагражаў люты вораг вайною
Уздымаліся супраць сыны,
Бо Радзіма была за спіною.
Закружылі над роднай зямлёй,
Наваліліся чорныя хмары.
Палыхаюць за нашай мяжой,
Бы маланкі у нябёсах пажары.
Як набат звоняць у храмах званы
Нават ворагі звон той пачулі.
Захаваюць нязменнай краіну сыны
Каб маглі ганарыцца матулі.
Свидетельство о публикации №124022403788