Дзе ты шчасце было?

Дзе ты, шчасце, было,
Як квiтнелi сады?
Не сустрэў я цябе,
Калi быў малады.

Дзе ты, шчасце, было,
Калi цемень бяды
Ля душы ля самой
Пакiдала сляды?

Шчасце сумна у адказ:
– Я было на крыжы.
Дзе насiла цябе,
ты мне лепш адкажы.


Рецензии