Неяк цёмна у небы i холадна...
Між сабою і зоркі не ўгледзяцца,
Недзе там за загадкавым воблакам
Спіць таемна Малая Мядзведзіца.
У бяссоннае покрыва чорнае
Кіну позірк і хай на адлегласці
Дакранецца да лапкі зорнае
Ды без дотыку узаемнасці.
І няхай бестурботна мроіцца
Ёй які-небудзь Свет лагодны,
І магчыма яна павернецца
Сваім бокам на коўш падобным,
І магчыма яна маленькая
Здзейсніць нешта ў жыцці вялікае,
І знянацку імклівым вейкам
Знічка зь ейнае пысы выпала.
І здаецца сюды імкнулася,
Каб узняць у нябёсах полымя
Ды чамусьці з Зямлёй размінулася
І згарэла дашчэнту кволая,
І згарэла дашчэнту кволая...
Свидетельство о публикации №124022300550