Гасцiнны край

Арменiя – край сонечны, як птах,
Бы ў час бурана крылы распасцёр
Сярод далiн, масiваў горных на хрыбтах…
Варожыць рэк сузор`е i азёр.

Памазан Божай сiлай яго шлях,
З упартасцю адстойвае народ
Бацькоўскi скарб, бо моц у каранях,
Шукае з веку ў век сакральны код.

Загартаваў характар у баях,
Але не страцiў сэрцаў цеплыню,
Дзе слёзы лiў, квiтнее дзiўны мак,
У разнаквеццi – языкi агню.

Аб чым крычаць яны вятрам услед,
Бягуць чырвонай хваляй наўздагон?
Бы ў прыгаршчах нясуць скарбонку бед:
Пралiць на свет свой боль здалёк.

Чырвоныя пялёсткi – кроў зямлi,
На дол лажацца дзiўным дываном,
Вякi цярнiстай сцежкаю вялi,
Шапоча мак – плыве царкоўны звон.

На ржышчы не згубiў гасцiннасць край,
Шануе мову – гук зямелькi, сок,
Ад прашчураў традыцыi ўвабраў,
Ды самабытнасць продкаў засцярог.


Рецензии