Суседачцы

(Галіне Балкоўскай прысвячаецца)

Я напісала табе верш,
Суседачка- святлінка!
Я Галя звала цябе перш,
Цяпер заву Галінка.

Суседзяў, кажуць, як бацькоў
Не выбіраюць людзі.
Іх, нібы лёс, на выпрабоў
Нам пасылаюць суддзі.

Яны сядзяць у высі той,
Якую нам не ўгледзець,
І размяркоўваюць бацькоў,
Сыноў, дачок, суседзяў...

Вось так і мне цябе паслаў
Суддзя, вачам ня бачны.
Для нейкіх, пэўна, добрых спраў
Ці мо падзеяў значных?

Мы мірна многа-многа год
Жывем парог з парогам.
Каб  толькі кожны так  народ
З суседам жыў, як з Богам.

Жыві даўжэй! Смакуй жыццё!
І ведай! Шчасце ў справах!
Тады і ў сэрцы пачуццё,
І бегаеш рухава.


Рецензии