Я нiколi не сумую
Разам з ветрыкам вандрую,
Разам з сонейкам пяю,
Я кахаю вас, люблю!
Мой цудоўны,любы край,
Сустракае нібы рай
Ды з духмяным караваем,
Калі ўлетку прыязжаем.
А з валошкаў і вяночак
Упрыгожвае дзянёчак!
І жытнёвы колас вабіць,
Ён сябруе з сонцам мабыць,
Калыхаецца у полі,
І не знойдзеш лепшай долі.
Які прыгожы гэты край,
Ён дУшу грэе, так і знай!
Свидетельство о публикации №124021905110