Шлях развiцця
Цягнуцца ў неба бярозы.
Хата згарэла. Ляжаць валуны -
Часу аджыўшага слёзы.
Тут быў падмурак хаты старой
І два кляны ў агародзе.
Пара шпакоў там вясновай парой
Няньчыла дзетак у згодзе.
Капалі звонкія кроплі са стрэх,
Смачна сасулькі хрумсцелі.
Чуўся дзяцей звонкі, сонечны смех
З выраю птушкі ляцелі.
Гэткай вясны я не бачыў даўно,
Зніклі снягі і марозы.
Шэрае неба глядзіць у вакно,
Падаюць дожджыку слёзы.
Вёска пры смерці здаецца сама.
Зніклі шпакі з вераб'ямі.
Вобмаль хлявоў і скаціны няма.
Сад аж звініць салаўямі.
Праз гадоў пару ў рукі свае
Лёс прыбярэ агароды.
Вось ужо дрозд пераліўна пяе,
Робяць бабры загароды.
Але ж затое растуць гарады,
Вабяць у вуллі-кватэры.
Досталь у крамах напояў, яды.
Грошай бы мець да халеры!
Можа і добра, што ўклад жыцця
Болей урбанны ў народзе?
Можа грамадства працэс развіцця
Дасць адпачынак прыродзе.
І там, дзе вёскі калісці былі,
Лугі, сенажаці палеткі,
Будуць пладзіцца ваўкі, жураўлі,
І мядзьведзь будзе ня рэдкі.
Так бы хацелася праз сто гадоў
Родны край зноўку пабачыць.
Як ён унікне ардынскіх слядоў?
Як шлях прагрэсу пазначыць?
Свидетельство о публикации №124021800472