Мова маёй Радзiмы. верш

У раннім дзяцінстве з матуліных вуснаў
Я мову схавала ў сэрцы сваім.
Яна ж разлілася пад крыламі буслаў,
У сябе ўвабраўшы водар раслін.

Жыві і квітней, беларуская мова!
Журчы быццам звонкі лясны ручаёк.
А ў небе жаўрук тваю песню падхваціць,
Каб мову Радзімы адчулі здалёк.

17.02.24

21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы


Рецензии