Зiмовы язьвiнь
І сэрцы язьвінь азарыў зімовы.
Пад дождж сляпы, яшчэ бяз перуна,
Пралескі паднялі свае галовы.
Ківае белым тварам анямон,
Цвітуць ружовым, сінім медуніцы.
Сінічак са шапкамі перазвон
Звіваецца з цурчаннем вод крыніцы.
А па начах збалелыя каты
Жарсцьлівыя заводзяць серанады.
Іх не кранае язьвінь залаты,
Бо яны толькі кошкам цяпер рады.
І маюць мабыць рацыю яны -
Каханне, жарсць і ёсць жыцця вясною.
І толькі вырадкі і вырадкаў сыны
Заменьваюць кахання кліч вайною!
Я ведаю, вясна і ў іхні край
Хоць позна, але ўсё-ткі дабярэцца
І знікнуць гвалт і роспач, і адчай,
Як сонца язьвінь іх убачыць сэрца!
Свидетельство о публикации №124021700547