БУРА

Свішча вецер, нібы пастух,
Гоніць статак азызлых хмараў.
Громам з неба крычыць: Ату!
Нельга ўлева вам, нельга ўправа.

Крочаць з пашы яны дамоў,
Падымаючы пыл над полем.
Хутка пыл упадзе на дол --
Спорны дождж яго скрыдлы сколе.

Зашумеў ад здзіўлення лес,
Сталі дрэвы пад душам мыцца.
Хтосьці ў небе зрабіў надрэз --
З хмары грымнула навальніца.

Гнуцца вішні і гнецца клён,
Што расце ля суседскай хаты.
Хто наслаў на зямлю праклён,
Хто даў хмарам мячы і латы?

Нават гонт не стрымаў цяжар --
Адрывае яго вятрыска.
Ён кідае то ў пот, то ў жар
Тых, хто буру пабачыў блізка.

26.12.2023.


Рецензии