Зiмовае

Зіма ёсьць прывіўка для думак людзей.
Яна прымушае нас белае бачыць:
Здзіўляцца, і крочыць да новых падзей,
Якія не ў стане ніхто перайначыць.

Зіма -- гэта роздум, лучына, агонь
І цёплая печ у пакоі матулі.
Нячышчаны снег пад тваёю нагой,
Які ад марозу палеткі ратуе.

Зіма -- гэта санкі, салазкі, канькі:
Лясная лыжня, ды імклівыя лыжы.
Гульня у хакей на прасторы ракі,
Якую мароз сваім сіверам ліжа.

Я ў гэтай зіме адкрываю сябе:
Знаходжу штось новае, спеўнае, наша...
Зіма -- рэпетыцыя дня на сяўбе
І снег на дарозе салёны, бы каша.

На белай пярыне -- адбітак слядоў:
Ланцуг ад лісіцы і крыжык ад зайца...
Па снезе чытаю няскончаны том
Той кнігі, дзе доўжыцца божая праца.

28.12.2023.


Рецензии