Салауiная песьня
Сад стаіць шчасьлівы.
Салавей шчабеча
Ля старое сьлівы.
Што пяеш ты, дружа,
Хто прыдумаў словы,
Што цьвітуць, бы ружы
Ў садзе роднай мовы?
Прыпеў.
Цёг-цёг-цёг, ды цёг-цёг-цёг! --
Песьня без супынку.
Салавей пяе жыцьцё
Кожную хвілінку.
Ёсьць у песьні той вясна
І настрой жыцьцёвы.
З ёй надзея прарасла --
Дорыць сэрцу словы.
Ёсьць у песьні шчырай
Першае каханьне.
І палёт у вырай
І з яго вяртаньне.
Там матыў Радзімы
Што шляхі злучае:
І жыцьця гадзіны
І жыцьцё ў адчаі.
Прыпеў.
Цёг-цёг-цёг, ды цёг-цёг-цёг! --
Песьня без супынку.
Салавей пяе жыцьцё
Кожную хвілінку.
05.01.2023.
Свидетельство о публикации №124021704050