Стук сэрца
І сэрцам крануўся любові,
Што дыхала водарам маю,
Загойвала раны ад болю.
У позірку шчырым, дзявочым
Было невычэрпнае штосьці.
Святло выпраменьвалі вочы,
Мы больш для планеты не госьці.
Мы ў гэтым святле абняліся
І сталі зямным вымярэннем.
Між намі світанак праліўся --
Ён душы ў цямрэчу не верне.
Бо ў слове кахаю -- пачуцці,
Якія запальваюць зоркі.
Зірніце на іх і пачуйце
Стук сэрцаў пранізлівы, звонкі.
16.01.2024.
Свидетельство о публикации №124021703975