Уладзiмiру Высоцкаму
Дынамікі вокнаў, расчыненых насцеж, спявалі.
І слухалі людзі не песні, а лёсы і тэмы,
Якія іх душам спакою ў жыцці не давалі.
Памёр не паэт, не актор, а памерла эпоха.
Ён здолеў людзей абудзіць, перадаць ім пачуцці,
Каб з вераю шчырай, сумленна ішлі мы да Бога,
Каб голас надзеі і праўды паўсюдна быў чутны.
Шумелі трыбуны -- узняўся агонь алімпійскі!
На тварах спартсменаў -- чаканне спаборніцтваў хуткіх.
А побач з труною гучаў таямнічы англійскі,
Які на той час у Маскве быў драўляны, не гнуткі.
Сустрэліся разам дзвюх розных стыхіяў патокі.
-- Марына...
-- Марына, трымайся! -- даносіўся голас.
І слёзы па тварах плылі, нібы вершаў вытокі.
І ў полі Радзімы жытнёвы завязваўся колас.
Свидетельство о публикации №124021703913