Роздум

Я зорак з неба не хапаў --
Я з імі падаў,
Калі загадваў кожны з Вас свае жаданні.
Паказваў ноччу ў полі шлях для канакрадаў,
Спяваў ля вогнішча раманс цыганскі, даўні.

Мая парваная струна застыгла ў небе
Той пазалотаю жыцця, дзе чутны ноты.
Абраў сягоння вольны шлях, які патрэбен
Усім, хто нёс надзеі крыж зямной самоты.

У Вас жаданняў вельмі шмат, а я -- адзіны.
Я -- менестрэль: той вечны зніч, што ёсьць і будзе.
Пішу замовы для жыцця, лічу гадзіны,
Каб зранку кожны зразумеў, што мы ёсць людзі.

Мы здольныя тварыць, кахаць і ў шчасце верыць.
Галоўнае -- у веры той сабе не здрадзіць:
Знайсьці свой шлях, знайсьці свой крыж і тыя дзверы,
Што ратавалі ноччу тых, хто коней крадзе.

27.01.2024.


Рецензии