Беларусi

Белая... Ах, якая ты белая!
Я сягоння табе пра любоў сваю ўслых гавару.
Верная... І адважная, смелая --
Прыгажэйшай не знойдзеш зямлі, чым мая Беларусь.

Ціхая... І пявучая, звонкая --
Тут світанкавы рай абуджае птушыны аркестр.
Ўсмешкаю: арабінавай гронкаю
Зіхаціш ты ў сукенцы сваёй сярод іншых нявест.

Шчырая... І прыветліва-мілая! --
Ты для сэрца майго ёсьць і маці, і  сын,  і сястра.
З выраю лятуць птушкі над ніваю,
Быццам людзі, спяваюць Радзіму ўначы ля кастра.

Дужая: не скароная войнамі,
Ты спяваеш сягоння забыты, пушчанскі матыў.
З песняю зноўку робішся вольнаю
І плывеш, бы купальскі вяночак па хвалях вады.

28.01.2023.


Рецензии