Я тутака
Майго натхненьня і каханьня кола.
Душы маёй не страчаны лады --
Я не пражыў жыцьцё безвынікова.
Іграю час на струнах вольных дум,
Пяю Радзіме і народу песьні.
Я -- тутака. Я па жыцьці іду
З адкрытым сэрцам і з настроем весьнім.
Нясу штодня пачуцьцяў чысьціню,
Нібы ваду празрыстую крыніца.
Я слова наша роднае цаню --
Яно жыве, яно праз час бруіцца.
У слове гэтым -- памяць, абярэг:
Жыццёвы след наш першы і апошні.
Пакуль мы ёсьць -- ніхто не адбярэ
Ў людзей тутэйшых пушчы, мовы, пожні.
31.01.2024.
Свидетельство о публикации №124021703824