***

Чакаю вясны,
Нібы светлага рання:
І квецені дрэваў, і спеву шпакоў.
Жадаю пабачыць сады ў тым убранні,
Дзе ёсьць Беларусі жыццёвы закон.

Не здольная сцюжа скаваць яго думкі
І словы аб шчасці людзей падмяніць,
Бо мы -- Каліноўскага слаўныя ўнукі:
Мы тыя, хто вяжа духоўную ніць.

У повязі гэтай -- арнамент народа:
Сумленне Айчыны і вера яе.
У думках -- галоўнае слова -- свабода.
Душа майго краю з тым словам жыве.

Пакуль з-пад зямлі выцякаюць крыніцы
І рэчкі бруяцца вясновай вадой --
У сэрцы маім Беларусь будзе біцца.
Яна жыцьме вечна з вясной маладой.

04.02.2024.


Рецензии