***
Да той зоркі, што ззяла мне ўночы,
Каб пабачыць Айчыну такою,
Да якой мне хацелася б крочыць.
Я імчаўся з праменнямі думак
У Сусвет маляўнічае ночы
І шукаў для зямлі паратунак:
Новым вершам надзею прарочыў.
Дакранаўся паглядам да неба,
Прыкладаў да яго свае рукі:
Чэрпаў сілу, мелодыю, веды,
Ад якіх бяру вершы і гукі.
І пакуль загараюцца зоркі --
Шлях молочны -- паэтаў дарога.
Арабіны скідаюць там гронкі,
Усцілаючы шлях іх да Бога.
07.02.2020.
Свидетельство о публикации №124021703774