Прывiд
Як пагрукаўся ў дзверы дваццаты.
Год для кожнага з нас невясёлы:
Год, дзе чуліся стрэлы, ды маты.
Сталі вуліцы раптам чужымі --
Не знайшлося для мовы тут месца.
Заціскала сістэма спружыны,
Выціскала з душы наша сэрца.
Наступала нагамі на горла,
Рукі, ногі і пальцы ламала.
Абступіла нас багна, а прорва
Выйсці з гразі назад не давала.
Смокча цмок нашы душы і целы.
Яго вочы вайною працяты.
Крочыць прывід жыцця звар'яцелы
З трыццаць сёмага году ў дваццаты.
06.02.2021.
Свидетельство о публикации №124021703745