Белая лiлея
Пазірала ў вочы мае ўранні.
Я на кветку сцішана глядзеў,
Марыў аб вясне і аб каханні.
У цябе лілеі той пагляд,
Што пачуцці шчырасцю кранае.
Ты ў душы цвіцеш, нібыта сад,
Дзе ліецца музыка жывая.
Прыпеў.
Я цябе мілую, на руках нясу,
Як лілею тую, чыстую красу.
Мне спявае вецер і шапоча гай:
Прыгарні лілею, сэрцам пакахай.
Сцелецца над хвалямі матыў,
Што спяваў рацэ світанак ранні:
Белая лілея -- гэта ты.
Ты мая пяшчота і каханне.
Я цябе сцяжынкаю нясу,
Водар спелых вуснаў удыхаю.
Адгані паглядам шчырым сум,
Прашапчы мне ціха: я кахаю.
Прыпеў.
Я цябе мілую, на руках нясу,
Як лілею тую: чыстую красу.
Мне спявае вецер і шапоча гай:
Пацалуй лілею, сэрцам пакахай.
24.08.17 Мінск
Свидетельство о публикации №124021703659