Я дыхаю табою
Жыць не магу iначай.
Мне не зыначыць долю
I лёс не перайначыць.
Прызначыў час сустрэчу
Для закаханых разам
У цёплы летнi вечар
Каля старога вязу.
Спявалi нам cалоўкi
Мелодыю кахання.
Гучаў твой голас звонкi
Ад вечара да рання.
Хто сэрцам не кахае --
Прыгожых слоў не скажа
І не натхніцца маем,
Што вэлюм думак вяжа.
Пагляд вачэй дзявочы
ў вачах маiх адбiўся.
Зiхцелi зоркi ўночы --
Анёл спусцiўся з высяў.
13.02. 2019. Мінск
Свидетельство о публикации №124021703646