Як хочацца
Адчуць душой дыханне наваколля,
Дарованыя Усявышнiм днi,
Глытком цягучым пiць, ды з асалодай.
Забыцца пра маланку i буран,
Якiя хвалямi душу казычаць,
Сцiраюць хiтра да вар`яцтва грань,
Мяняюць цемры i святла аблiчча.
Як хочацца ступаць усёй ступнёй,
З усмешкай сустракаць прамень свiтальны,
Не пешкай па жыццi iсцi – ладдзёй,
Ды не гадзiць, не падбiраць танальнасць.
Супольна з сонцам усмiхацца дню,
З вятрыскам закружыцца ў родным садзе,
У сваiм сэрцы не губляць вясну,
З душой няўрымслiвай заўсёды ладзiць.
Свидетельство о публикации №124021602892