А я у Менску жыву
на зямлі-Беларусі.
Менавіта таму
менчуком я завуся.
Тут сталеў і мацнеў,
ўпершыню закахаўся,
гадаваў тут дзяцей,
гонар мець намагаўся.
Праляталі гады,
праміналі падзеі.
Нада мною заўжды
зіхаціла надзея.
Змены лёсу майго
задуменна згадаю.
Шмат збылося чаго
ў межах Менскага краю.
А не меней пяю,
не мінае натхненне,
і Радзіму маю
я кахаю не меней.
І ня зменіць мой твар
хваля кпінаў расейскіх.
Я жыхар, я змагар,
збаўца мовы ды Менску.
18.08.2001. Менск
Свидетельство о публикации №124021504830