Вяртанне у прошлае
Праменi абвiвае павуцiнне,
Святлее тусклае «учора»,
Удалеч шлях – у зыбкай багне гiбне.
Не разумеем, што «сягоння»
Расхваленае «ўчора» падарыла.
Не расквiтнець у клетцы плённа,
Няма магчымасцi расправiць крылы.
Узняць на зорку можа воля,
Узлёт духоўны i паветра водар.
У клетцы прошлае – назолай,
Хавае даўнi дзёгаць лыжкай мёда.
Раку чырвоную iмкнёмся
Ўсё малаком бялiць i льём нястрымна.
Гуляць пытаемся з агнём мы,
Схавалi розум скронямi сiвымi.
Мы з рэкамi супроць прыроды
Iшлi, як гаспадар, шляхi мянялi.
Ды вось зямля была не згодна…
Цяпер душу мы ў клетцы закавалi.
Iсус Хрыстос з сабою клiкаў,
Хто з вольнаю душой iшоў да Бога,
А нам, хлусню прыкрыўшы лiкам,
Былую раяць паўтарыць дарогу.
Свидетельство о публикации №124021504038