павуцiнне

ліпкае i крохкае
павуцінне часу
адышло па-трохі,
а было з запасам.

сетка невыносная
слізкіх успамінаў
то прычына млоснасцi,
то няшчадна гіне.

пачуццё дваякае
прэч або вяртанне,
ўсё нiбы i страчана
застаецца з намі?

трапяткія моманты
Чароўна-брыдкi час
Дзе да халеры злога
Але i трошкi  «Нас».


Рецензии