Зiмнiк
І у завеі шлях знайсці,
Не паслізнуцца там дзе вецер
Схаваў лядовыя пласты.
Не разгубіцца, не захраснуць
І не спыніцца да канца,
І хай усе агні пагаснуць,
Ды свеціць Месяца каса.
Яго агонь мацней за іншых-
Ён ператворыць змрок у сінь,
І птушкі дрэвы закалышуць,
Пугач завухкае на стынь,
Ваўкі завыюць шматгалоссем
На ўскрайку скручаных лясоў,
Каб папярэдзіць аб пагрозе-
Не пашкадуюць галасоў,
І пара соў пераглянецца,
Крылом паказваючы шлях,
Адна упэўнена імкнецца,
У іншай роздум у вачах.
Ды веры дам я пэўна першай.
Накіраваны ў шлях крылом,
Прайду замеценыя ўзмежкі
І запарушаныя сцежкі,
І прычакаю крыгалом.
Свидетельство о публикации №124021200704