Запалка

Запалку чыркну і агеньчык
Чырвона-жоўтым пабяжыць.
Жыццё маё, нібы струменьчык,
Ды сёння, заўтра - трэба жыць.
Здаецца, слабым стаў бяз меры,
Згарэў і попел ужо наўкол,
Але паўстану і галеры
Свае я накірую зноў.
І у той жа час, мая запалка,
Як сімвал веры загарыць.
Мне будзе млосна, будзе жарка,
Але я моцны, буду жыць.
Жыццё згарае і знікае,
У нас імгненне толькі ёсць.
Агонь мне пальцы абпякае,
Навокал цемра. Я тут- госць.


Рецензии