Спрэчкi
У адно акно глядзелі
Двое, сціплые, дарэчы,
Дык адзін у Бога верыў,
А другі яму пярэчыў.
І пакуль яны глядзелі,
Ды спрачаліся бязмерна,
Самалёты наляцелі,
Бомбы зкінулі прыцэльна.
Згасла спужаная вера,
Праз акно, з ракі замшэлай,
Гасцяваць прыходзяць цені…
07.02/24
Свидетельство о публикации №124020708159
Галина Рудакова 08.02.2024 21:28 Заявить о нарушении
Василий Азоронок 09.02.2024 16:39 Заявить о нарушении