Мае думкi
Дзесьці ў вёсцы глухой,
Болем пякучым глыбока.
Кут я згадаю зноў свой.
Родную хату на ўскраю,
Бэз і язмін ля акна.
Вішню-нявесту ў маі,
Захад сустрэну адна.
Босыя ногі па росам
Хутка нясуцца ўдаль.
Падаю дол на пакосе:
Радасць і роспач, і жаль.
Шчасце было і мінула,
Зноў не знайсці туды шлях.
Зрэдку ў сне зазірну я
Ў вёску, дзе быў родны дах.
Свидетельство о публикации №124020705127