Прываражы мяне, вядзьмак
Хачу адчуць я магію кахання,
Калі на вуснах іншых вуснаў смак
І заміраеш ад надзеі на спатканне.
Наваражы траіх сыноў,
Вялікі дом ля соннай рэчкі,
За домам - сад, дзе ў зелені кустоў
На гронках ззяюць чырванню парэчкі.
Зрабі сваю ілюзію жывой,
Каб не было расчаравання,
І з радасцю пайду я за табой
І ў пір, і ў мір, і нават на закланне.
Свидетельство о публикации №124020401318