Гуртуюць стрыжань чалавека

Па гладкай сцежцы – лёгка, спрытна…
А вось калi ж ухабы, скалы, багна?..
Кулак сцiскаем, менавiта,
Збiраем моц сваю i лечым раны.

Хоць застаўляюць лiць нас слёзы,
Але гуртуюць стрыжань чалавека.
Без iх iшлi б з жыццёвай прозай,
Ды з лёсам у пустынным краi рэкаў.

У кожнай перашкодзе –  iмпульс
Знайсцi сябе i свой кiрунак шляху.
Штуршок на ўзлёт у холад зiмнi,
На пошук крылаў  ўзняцца вольным птахам.

Трымаем па жыццi экзамен:
Як не згубiць сумленне i аблiчча,
Раскрыць, абагацiць свой талент,
З прыродай стаць суполкай гарманiчнай.


Рецензии