Праклён, як прывiд
Не зычце наўздагон бяду iм.
Яна – ручвом адным… крычы, завi…
Прыстанак Госпадам задуман…
Нячысцiк – у сям`ю, так незнарок…
У кiпцюрах тваё жаданне –
Такiм бывае часта паварот,
Здань апануе нечакана.
Што родзiчам з упартасцю жадаў,
У хату адчынiла дзверы.
Дабавiў клопатаў, грахоўных спраў,
Не адкупiцца ад халеры.
Пусцяк быў, а бяды –аж на мiльён,
Пагаварыць бы, ды без крыўды.
Бо дорага каштуе наш праклён,
Не збегчы ад яго, як прывд.
Свидетельство о публикации №124020302287