Пад гул i спеу

Глыбокi сон скаваў душу раба
Пад гул вятрыскаў ды скрыпучых кронаў
Бяроз, асiн, дубоў магутных, клёнаў,
Да долу нiзка гнецца, як вярба.

Забрала сэрцайка ў палон журба,
Iрвецца  вырвацца, пазбавiць стогнаў,
Да волi шлях шукае свой нястомна,
Бялёсай хмараю плыве мальба.

Малiтву жаўрукi нясуць на крылах,
Каб доля з цемры  вольны шлях адкрыла,
Парвала рабскi векавы ланцуг.

Прачнецца вецер абудзiць з дрымоты,
Вярнуць на родну сцежку лёс з турботай,
Сумленне свету i пазбавiць мук.


Рецензии