Падзяка лёсу
Якім бы горкім ні было тваё віно,
Я мушу піць яго, бо мне адно яно
Дае палёгку ў ручаінах слёз.
І хоць ты засыпаеш пылам вочы
Пад час, як вецер шэпча аб каханні
І памяць абуджае зноў спатканні,
Ты, дражнячы мяне, за мною крочыш.
Я цешуся з таго, што ты прыносіш,
Бо падарунак маім сэрцам бачны,
Але як счую холад хоць нязначны,
То верш не наджу, які ты просіш.
І калі нават у адчаі баўлю дні,
І раніць маіх дум палёт - каменне,
Прыносіць мне анёлак твой збавенне:
Надзеі светлай новай прамяні,
Каб у бяспецы здолеў я знайсці
Аазіс той, дзе буйна цвітуць ружы,
Каб я адчуў, што і ў няшчасці дужы,
Бо мэтай бачу літасць у жыцці.
І хоць я часам адчуваю стому,
І бачу свет наўкол пануры, шары,
Усмешкай асвятляю я абшары
Бо мне да маёй мэты шлях вядомы.
Няма за што цябе, лёс, вінаваціць,
Бо ўпадак сілы - душы нам гартуе
А чулая душа - жыццё ратуе
І за ўсё гэта, лёс, табе я маю дзячыць!
Свидетельство о публикации №124013104580