Сцiскае сэрцайка

Пачуцце сэрцайка сцiскае моцна,
Дае надзею абудзiць вясну,
Душа хвалюецца не мае сну,
Каханаму прызнацца няма моцы.

Хачу схавацца, збегчы траўкай роснай,
Ды думкi змрок надзеяй скалыхнуць,
Адчую я перад сабой вiну,
Iх адпушчу, бягуць па целу млосна.

Хаваць каханне ў адзiноце цяжка,
Трапеча крыламi, бы ў клетцы пташка,
Iмкнецца вылецець у вольны свет.

Даверыцца нарэшце варта долi,
Адкрыцца, вызвалiць сябе ад бед,
Аддаць свой лёс у рукi Божай волi.


Рецензии