Роздум
Паказаўшы нясмелы дрыготкі праменьчык.
Ужо каханне тваё, як патухлы агеньчык,
І амаль не чуваць адыходзячых крокаў.
Няхай словы нясуць цеплыню, як калісьці.
Ён не мог не заўважыць у табе перамены:
Гасне ўсмешка, і позірк часцей задуменны -
Ты спрабуеш знайсці наілепшае выйсце.
У ягонай душы - вера і спадзяванне,
А ў вачах захавана сляза адзіноты.
Яму так не хапае чыёйсьці пяшчоты...
Абяцай, што табе ён далёкім не стане!
30.01.2024
Фото автора
Свидетельство о публикации №124013007744